Конкурс песні Еўрабачанне 2016 (; ; ) — 61-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які адбыўся ў Стакгольме (Швецыя). Краіна стала пераможцай папярэдняга конкурсу «Еўрабачанне 2015», што прайшоў у Вене (Аўстрыя) з песняй «Heroes» у выкананні Монса Сельмерлёва, які набраў 365 балаў. Даты для абодвух паўфіналаў — 10 мая і 12 мая, фіналу конкурсу — 14 мая 2016 года. Швецыя прымала ў сябе конкурс шосты раз, краіне спатрэбілася 3 гады для таго, каб паўтарыць поспех 2012 года, дзе пераможцам стала Ларын. Конкурс праводзіла шведская нацыянальная тэлерадыёкампанія SVT пад кіраўніцтвам Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Пераможцам у конкурсе Еўрабачанне 2016 стала Джамала, якая прадстаўляла Украіну. Яна выконвала песню «1944». Аўстралія і Расія занялі другое і трэцяе месца адпаведна.

У конкурсе ўзялі удзел 42 краіны. Пра гэта стала вядома 26 лістапада 2015 года. Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Украіна і Харватыя вярнуліся на конкурс. Краіна-дэбютант мінулага года Аўстралія працягвае свой удзел. Партугалія адмовілася ад удзелу ў дадзеным годзе, Румынію адхілілі з-за запазычанасцей перад Еўрапейскім вяшчальным саюзам, яшчэ 14 краін працягнулі няўдзел з мінулых гадоў.

«Еўрабачанне 2016» паглядзела каля 204 мільёны тэлеглядачоў, гэта на 5 мільёнаў больш, чым у мінулым 2015 годзе.

Месца правядзення

У ліпені 2015 года «Глобен-Арэна» была абрана мясцовай тэлерадыёкампаніяй пляцоўкай для правядзення «Еўрабачання».

«Эрыксан-Глоб» — гэта 85-мятровая арэна ў сталіцы Швецыі — Стакгольме, якая знаходзіцца ў мікрараёне Глобен-Сіці, створаным адмыслова для яе, а таксама найбуйнейшае сферычнае збудаванне ў свеце, месца правядзення канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў. Арэна можа адначасна змясціць 16 000 гледачоў.

Раней Швецыя праводзіла ў сябе Еўрабачанне пяць разоў: у 1975, 1985, 1992, у 2000 і ў 2013 гадах. Такім чынам, Швецыя праводзіць «Еўрабачанне» ў шосты раз, пры гэтым Стакгольм робіцца горадам-«гаспадаром» у трэці раз.

Выбар месца правядзення 24 мая SVT анансаваў першае магчымае месца правядзення конкурсу — Tele2 Arena у Стакгольму. Аднак іншыя гарады таксама цікавіліся правядзеннем конкурсу. Мальмё Арэна, якая прымала ў сябе конкурс 2013 года, у Мальмё 24 мая таксама падала заяўку на правядзенне конкурсу, але пазней адмовілася, таму што была недаступная за тыдзень да правядзення конкурсу.

Спачатку заяўкі на правядзенне конкурсу падавалі 12 гарадоў. Далей з 6 ухваленых заявак засталося 2 гарады — Гётэбарг и Стакгольм, паколькі гэтыя гарады адказвалі патрабаванням SVT. Канчатковае рашэнне было прынята тэлекампаніяй 8 ліпеня 2015 года. Месцам правядзення Еўрабачання 2016 была прызначана «Глобен-Арэна» ў Стакгольму, якая прымала конкурс 2000 года. Горад Арэна Ёмістасць Дад. інфармацыяСтакгольмГлобен-Арэна 16 000 Месца правядзення Еўрабачання 2000. Таксама арэна прымала ў сябе фіналы конкурсу «Melodifestivalen» з 2000 года по 2012 год.Tele2 Arena45 000Tele2 Arena была занятая ў маі 2016 года.Friends Arena 65 000 Арэна прымала ў сябе фіналы конкурсу «Melodifestivalen» з 2013 года. Яна не магла прымаць Еўрабачанне 2016, так як гаспадары стадыёна не змаглі даць яе на такі вялікі срок, бо там праводзіліся футбольныя матчы.ГётэбаргScandinavium 14 000 Месца правядзення Еўрабачання 1985. Таксама арэна прымала ў сябе паўфіналы конкурсу «Melodifestivalen» с 2003 года.Лінчэпінг Saab Arena 11 500 Месца правядзення паўфіналаў конкурсу «Melodifestivalen» у 2005, 2008, 2011 и 2014 гадах.МальмёМальмё Арэна 15 500 Месца правядзення Еўрабачання 2013. Таксама арэна прымала ў сябе паўфіналы конкурсу «Melodifestivalen» у апошнія 4 гады. Заяўка была знятая 11 чэрвеня 2015 года, бо арэна была недаступная за тыдзень да пачатку конкурса.Сандвікен и Еўле Göransson Arena 10 000 Месца правядзення паўфіналу конкурсу «Melodifestivalen» у 2010 годзе.Эрншэльдсвік Fjällräven Center 9 800 Месца правядзення паўфіналаў конкурсу «Melodifestivalen» у 2010 і 2014 гадах.

Арганізацыя конкурсу

Змены ў правілах 17 лютага 2016 года афіцыйная суполка Еўрабачання ў Twitter абвясціла аб тым, што ў правілы конкурсу будуць унесены змены.

18 лютага Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў новы фармат аб'явы галасоў у фінале. Змены ўведзены, каб скараціць час працягу фінальнага шоу, а таксама зрабіць аб'яву вынікаў больш цікавай. Гэта самыя вялікія змены ў правілах конкурсу з 1975 года, калі была ўведзена сістэма 12 балаў».

Аб'ява вынікаў будзе адбывацца па сістэме, якая выкарыстоўваецца ў шведскім адборы на Еўрабачанне «Melodifestivalen». З 2016 года вынікі галасавання журы будуць аб'яўляцца асобна ад вынікаў галасавання тэлегладачоў. Спачатку абвеснікі з усіх краін-удзельнкаў аб'явяць толькі 12 балаў от журы (балы ад 1 да 10 будуць паказвацца на экране). Пасля вядучымі конкурсу будуць аб'яўлены агульныя балы тэлегладачоў, пачынаючы з краіны, якая атрымала найменшую колькасць балаў, і завяршаючы краінай, якая атрымала найвялікшую колькасць. Краіны якія занялі з 11-га да 26-га месца будуць паказаны на графіку. Вядучыя аб'явяць балы краін, якія занялі з 10-га да 1-га месца.. Такім чынам пераможца стане вядомым толькі па заканчэнні аб'явы вынікаў.

З-за зменаў у правілах колькасць балаў павялічыцца, і таму замест 2320 балаў, якія былі аддадзены краінамі ў 2015 годзе, будуць аддадзены 4872 балаў, што болей чым у два разы перавышае колькасць балаў, у параўнанні з мінулым годам.

Фармат Даты правядзення конкурсу ў 2016 годзе былі агучаны на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін-удзельніц, 16 сакавіка 2015 года ў Вене. Паўфіналы былі прызначаныя на 10 і 12 мая, фінал на 14 мая. 9 студзеня 2016 года была абвешчана дата лёсавання краін-удзельніц на паўфіналы, якая прайшла 25 студзеня ў Стакгольмскай ратушы. Ратуша таксама была аб'яўлена месцам цэрымоніі адкрыцця конкурсу.

Вядучыя

14 снежня шведская тэлекампанія SVT афіцыйна прадставіла вядучых. Імі сталі пераможца мінулага года Монс Сельмерлёў ды вядучая конкурсу 2013 года Петра Медэ.

Вялікая пяцёрка и паўфіналы Рэпетыцыі краін «Вялікай пяцёркі» Еўрабачання і краіны-гаспадара конкурсу, Швецыі, былі паказаны ў паўфіналах конкурсу. Перавагай гэткага рашэння стала тое, што у гэтых краін (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя, Швецыя) з'явілася больш часу на рэпетыцыі. Гэта палепшыла якасць шоу і падрыхтоўку ўдзельнікаў. Таксама глядачы змаглі лепей азнаёміцца з песнямі краін, якія аўтаматычна з'яўляюцца фіналістамі..

Удзельнікі 26 лістапада 2015 года было аб’яўлена, што ў конкурсе песні Еўрабачанне 2016 возьмуць удзел 43 краіны з агульнай колькасці 56 краін, якія маюць права удзелу, бо з’яўляюцца членамі Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (ЕВС)43 countries represented in Stockholm!. Нягледзячы на выказаныя раней забароны, Аўстралія, якая дэбютавала ў 2015 годзе, працягнула ўдзел у конкурсе, хоць і не з’яўляецца еўрапейскай краінай, а таксама не з’яўляецца членам ЕВС.

Вяртанне

 — 15 верасня 2015 года Балгарыя заявіла пра тое, што павяртаецца на конкурс у 2016 годзе. Аднак 23 лістапада было аб’яўлена, што краіна яшчэ не прыняла канчатковага рашэння. 26 лістапада быў зацверджаны канчатковы спіс удзельнікаў, сярод якіх была і Балгарыя.  — 15 верасня 2015 года Боснія і Герцагавіна пацвердзіла, што павяртаецца на конкурс пасля трохгадовага перапынку. Аднак 9 кастрычніка 2015 года было абвешчана, што краіна не павернецца на конкурс, калі не атрымае фінансавай падтрымкі да канца кастрычніка 2015 года. Тым не менш, 24 лістапада вяшчальнік аб’явіў аб тым, што Боснія і Герцагавіна возьме ўдзел у конкурсе.  — 25 мая 2015 года было аб’яўлена пра тое, што Украіна павяртаецца на конкурс. Апошні раз Украіна прымала ўдзел у 2014 годзе.  — харвацкі вяшчальнік HRT выказаў здагадку, што Харватыя можа павярнуцца ў 2016 годзе і адправіць пераможца шоу «The Voice — Najljepši glas Hrvatske» у якасці ўдзельніка. 26 лістапада быў зацверджаны канчатковы спіс удзельнікаў, сярод якіх была і Харватыя.

Адмова ад удзелу  — вяшчальнік Андоры «RTVA» аб’явіў, што краіна не павернецца на конкурс з-за цяжкай фінансавай сітуацыіAndorra: No return in 2016 — ESCunited.comESCunited.com .  — 4 чэрвеня 2015 года вяшчальнік Люксембурга RTL аб’явіў, што не павернецца на конкурс у 2016 годзе.  — Марока адпраўляла дэлегацыю на конкурс 2015 года, але ў канчатковым спісе ўдзельнікаў краіны не было.  — 21 ліпеня 2015 года вяшчальнік Манака Télé Monte Carlo (TMC) аб’явіў, што не павернецца на конкурс у 2016 годзе.  — 7 кастрычніка 2015 года RTP аб’явіў, што Партугалія не будзе браць удзел у конкурсе 2016 года, таму што тэлеканал знаходзіцца ў працэсе рэструктурызацыі, але RTP спадзяецца павярнуцца на конкурс у 2017 годзе. Партугалія раней адмаўлялася ад удзелу у 2013 годзе з-за фінансавых праблем.  — 22 красавіка 2016 года Румынія была дыскваліфікавана з прычыны вялікай фінансавай запазычанасці перад Еўрапейскім вяшчальным саюзам.  — пасля таго як краіна ў 2015 годзе павярнулася на Еўрабачанне для маладых танцораў, вяшчальнік Славакіі RTVS меркаваў, што краіна можа павярнуцца і на асноўны конкурс. Аднак 28 верасня было аб’яўлена, што краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе.  — 7 лютага 2015 года Турцыя выказала жаданне вярнуцца на конкурс 2016 года. Краіна байкатавала конкурс з 2013 года. Турцыя пацвердзіла ўдзел, аднак 2 кастрычніка TRT аб’явіў, што рашэнне аб вяртанні краіны на конкурс дагэтуль не прынята. 3 лістапада было аб’яўлена, што Турцыя не павернецца на конкурс у 2016 годзе.

Дэбют, які не адбыўся Казахстан — Даўно ідуць размовы аб удзеле на конкурсе Казахстана, які часткова знаходзіцца ў Еўропе. З 2008 года Казахстан штогод транслюе конкурс, але краіна не з’яўляецца членам ЕВС. У 2016 годзе тэлеканал «Хабар» падпісаў асацыяцыю з ЕВС, гэта дае магчымасць пачаць удзел у конкурсе, як і Аўстраліі, якая таксама з’яўляецца асацыяваным членам, але ў канчатковым спісе ўдзельнікаў краіны не было. Рэспубліка Косава — Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Косава Петрыт Селімі заявіў у 2015 годзе, што Косава возьме ўдзел у Еўрабачанні ў наступным годзе. Вяшчальнік RTK не абверг, але і не пацвердзіў яго словы. Чакалася, што Косава прыме ўдзел у конкурсе, аднак 3 чэрвеня 2015 года Еўрапейскі вяшчальны саюз аб’явіў, што краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе 2016 года. Кітай — Прыватны вяшчальнік Кітая Hunan TV зацікаўлены ў тым, каб удзельнічаць у конкурсе. Вяліся перамовы з Еўрапейскім вяшчальным саюзам аб магчымасці ўдзелу Кітая. ЕВС, у сваю чаргу, заявіў: «Мы адкрытыя і заўсёды радыя новым элементам у кожным Еўрабачанні». Чакалася, што Кітай прыме ўдзел у конкурсе, але ЕВС у Твітэры заявіў, што краіна ўсё ж не будзе ўдзельнічаць у конкурсе, але, магчыма, такі шанец будзе ў будучым. Кітай транслюе конкурс з 2013 года. У 2015 годзе краіна транслявала 2 паўфіналы Еўрабачання 2015 і ў жывым эфіры а 3:00 по мясцовым часе фінал музычнага конкурсу на тэлеканале Hunan TV. Ліван — 16 кастрычніка 2015 было аб’яўлена, што, магчыма, Ліван дэбютуе на конкурсе 2016 года, аднак гэтага не сталася. Ліхтэнштэйн — Пасля многіх няўдалых спроб дэбютаваць (асабліва ў 2014—2015 гг.) нацыянальны вяшчальнік 1FLTV заявіў, што гатовы адправіць прадстаўніка сваёй краіны ў 2016 годзе. Але 16 верасня 2015 было аб’яўлена, што Ліхтэнштэйн не дэбютуе на конкурсе 2016 года. Фарэрскія астравы — Фарэрскі штотыднёвик «Партал» паведаміў, што мясцовая тэлекампания Kringvarp Føroya (SVF) даследавала магчымасць удзелу ў Еўрабачанні ў 2016 годзе, плануючы стаць членам ЕВС, але прапанова была адхілена, бо Фарэрскія астравы з’яўляюцца часткай Даніі. Міністр адукацыі Фарэрскіх астравоў Б’ёрн Калсё падтрымаў ідэю ўдзелу, заявіўшы: «Каб удзельнічаць у конкурсе, патрэбна, каб ААН вызнала нашую краіну незалежнай. Але мы маглі б гэта пераадолець, бо маем цвёрдыя намеры ўдзельнічаць. Усё залежыць ад SVF: паказаць ЕВС, што яна можа быць паўнапраўным членам нароўні з іншымі краінамі-удзельнікамі».

Выканаўцы, якія вярнуліся

: Полі Генава (Еўрабачанне 2011 — 12 месца ў паўфінале) : Дзін (сумесна з Далал Мідхат Талакіч і Аной Руцнэр) (Еўрабачанне 2004 — 9 месца) : Грэта Салоумэ (Еўрабачанне 2012, у дуэце з Йоунсі — 20 месца)