thumb|«Пасяджэнне ЦК КП(б)Б у Лёзне пасля трансляцыі па радыё выступлення І. В. Сталіна 3 ліпеня 1941 года». Іван Ахрэмчык, 1944. НММРБ. міні|320 пкс|Язэп Драздовіч «Князь Усяслаў Чарадзей пад Гародняй», 1944 1944 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі 30 студзеня – пачала працаваць выстаўка твораў беларускага жывапісу, графіцы, скульптуры, тэатральна – дэкарацыйнага мастацтва ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква) 5 сакавіка – адкрыццё I-й гарадской выстаўка мастакоў у Слоніме. Узялі ўдзел 10 аўтараў: К. Хруцкая, А. Бенікаў, Р. Чарнышоў, Н. Калюцік-Сташэўска і інш. Было паказана 76 карцінаў, 6 работ скульптараў-самавукаў. 12 сакавіка – адкрыццё пасмяротнай выстаўкі мастака Антона Карніцкага. 14 мая – адкрыццё II-й гарадской выстаўка мастакоў у Слоніме. Удзелнічалі 7 мастакоў, дэманстраваўся 71 твор. кастрычнік – мастацкая выстаўка «Барацьба беларускага народа з нямецкай агрэсіяй» (Мінск).

Узнагароды Вітольд Бялыніцкі-Біруля атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аляксандр Грубэ атрымаў ганаровае званне Народнага мастака БССР Уладзімір Кудрэвіч атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР

З’явіліся Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны серыя лінарытаў (гравюр) Міколы Тарасікава «Вялікая Айчынная вайна»

Нарадзіліся 3 студзеня — Міхаіл Раманюк (пам. 1997), беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф. Кандыдат мастацтвазнаўства (1976), прафесар (1995) 4 студзеня — Дзмітрый Сарока, беларускі мастак 14 студзеня — Міхаіл Барздыка, беларускі графік 1 лютага — Віктар Яўсееў (пам. 2021), беларускі мастак – жывапісец і графік 4 лютага — Уладзімір Пашчасцеў (пам. 2017), беларускі графік, ілюстратар, экслібрысіст. 25 жніўня — Ніна Пілюзіна, беларускі мастак ў галіне ДПМ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за цыкл габеленаў для Палаца Рэспублікі

Памерлі 16 сакавіка — Павел Южык (нар. 1874), беларускі грамадска-культурны дзеяч, мастак Станіслаў Жукоўскі (нар. 1875), жывапісец, пейзажыст; адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў свайго жанру канца XIX — першай трэці XX стагоддзя

Галерэя твораў

Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь