1974 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі Трэцяя рэспубліканская выстаўка кніжнага знака, Мінск. Каталог — Генадзь Галубовіч Абласная мастацкая выстаўка, прысвечаная 30-годдзю з дня вызвалення Беларусі і горада Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Віцебск

З’явіліся Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» Мемарыяльны комплекс «Прарыў» Пастаўскі краязнаўчы музей Помнік Францыску Скарыну, Полацк

Нарадзіліся 22 чэрвеня — Марк Максімовіч, беларускі мастак 23 верасня — Сяргей Аганаў, беларускі скульптар 6 снежня — Аляксей Сарокін, беларускі скульптар 30 снежня — Anton Snt, беларускі мастак-графік, акцыяніст

Памерлі 1 студзеня — Ібрагім Гембіцкі (нар. 1900), беларускі графік 2 студзеня — Міхаіл Станюта (нар. 1881), беларускі жывапісец, педагог 25 чэрвеня — Янка Раманоўскі (нар. 1928), беларускі мастак; пляменнік Янкі Купалы 20 верасня — Леў Лейтман (нар. 1896), беларускі графік, педагог

Галерэя твораў

Катэгорыя:1974 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь