thumb|280px|right||План Ракавіцкіх могілак

Ракавіцкія могілкі () — могілкі, размешчаныя ў Кракаве, Польшча. На Ракавіцкіх могілках пахаваны многія прадстаўнікі ваеннай, культурнай і грамадскай інтэлігенцыі Польшчы. Назва могілак паходзіць ад суседняй вуліцы Ракавіцкай.

Гісторыя Ракавіцкія могілкі былі заснаваны ў 1803 годзе. Тэрыторыю ў 10 акраў купілі манахі з ордэна кармелітаў для арганізацыі могілак у сувязі з забаронай пахавання на могілках пры касцёлах, якія размяшчаліся ў межах Кракава. Кошт стварэння быў аплачаны муніцыпалітэтам Кракава і суседніх вёсак. Першыя пахаванні адбыліся ў студзені 1803 года.

Ракавіцкія могілкі неаднаразова пашыраліся. У 1836 годзе кармеліты дакупілі яшчэ 10 гектараў. У 1840 годзе могілкі былі абнесены сцяной. У 1863 годзе кракаўскі муніцыпалітэт выкупіў зямлю ў кармелітаў і далучыў да могілак 5 гектараў, каб хаваць на новым участку ахвяр эпідэміі. Яшчэ адно пашырэнне адбылося ў 1866 годзе. На мяжы 1933 і 1934 гадоў могілкі пашырыліся на поўнач.

6 чэрвеня 1856 года быў выдадзены дазвол на будаўніцтва могілкавай капліцы ў імя Уваскрэсення Хрыстова, будаўніцтва якой завяршылася 1861—1862 гг. У 1877 годзе быў пабудавана адміністрацыйны будынак. У 1918 годзе на могілках быў вылучаны ўчастак для асобных вайсковых могілак № 388.

7 чэрвеня 1976 года могілкі былі ўнесены ў рэестр помнікаў культуры Малапольскага ваяводства (№ А-584).

Гістарычная каштоўнасць могілак Могілкі з'яўляюцца месцам пахавання як звычайных жыхароў Кракава, так і вядомых прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі. На іх пахаваны польскамоўныя пісьменнікі, музыканты, навукоўцы, прадстаўнікі вядомых сем'яў, барцоў за незалежнасць, палітычных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікі польскіх паўстанняў, ахвяры сусветных войнаў.

Могілкі маюць значную гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Некаторыя надмагіллі створаны архітэктарамі Феафілам Жабраўскім, Славомірам Аджывольскім, скульптарамі Тадэвушам Блатніцкім, Вацлавам Шыманоўскім і іншымі.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках Тадэвуш Айдукевіч (1852—1916) — мастак Тэадор Аксянтовіч (1859—1938) — мастак Алесь Гарун (1887—1920) — паэт і публіцыст Уладзіслаў Людвіг Анчыц (1823—1883) — паэт і публіцыст Міхал Балуцкі (1837—1901) — пісьменнік Ежы Самуэль Бантке (1768—1835) — гісторык Уладзіслаў Бартыноўскі (1832—1918) — польскі нумізмат, бібліяфіл і археолаг. Адам Бродзіш (1906—1986) — акцёр Казіміра Буйвід (1867—1932) ― польская публіцыстка, грамадская дзяячка, феміністка і атэістка. Стэфан Бушчынскі (1821—1892) — пісьменнік Караль Вайтыла старэйшы (1879—1941) — бацька папы рымскага Іаана Паўла II Леў Львовіч Гэц (1896—1971) — мастак Амброзі Грабоўскі (1782—1868) — гісторык Марак Грахута (1945—2006) — кампазітар Ігнацы Дашынскі (1866—1936) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст Антаніна Даманская (1853—1917) — пісьменніца Мар’ян Дубецкі (1838—1926) — польскі гісторык і пісьменнік, педагог Ян Завейскі (1854—1922) — архітэктар Раман Інгардэн (1893—1970) — філосаф Караль Іржыкоўскі (1873—1944) — літаратурны крытык, кінакрытык, паэт, белетрыст, драматург. Генрык Ёрдан — прафесар гінекалогіі і акушэрства, грамадскі дзеяч Барбара Квяткоўская-Лас (1940—1995) — кінаактрыса Рудольф Казлоўскі (1908—1977) — рэстаўратар Людовік Касіцкі (1793—1846) — гісторык Адам Станіслаў Красінскі (1810—1891) — віленскі біскуп, прапаведнік, філолаг, паэт, перакладчык. Леапольд Лефлёр (1827—1898) — мастак Кшыштаф Літвін (1935—2000) — акцёр Хелена Маджаеўская (1840—1909) — актрыса Марыян Маралёўскі (1884—1963) — польскі гісторык мастацтва, педагог. Ян Матэйка (1838—1893) — мастак Юзаф Мехофер (1869—1946) — мастак Аляксандр Міхальскі (1855—1904) — рускі геолаг Ежы Новак (1923—2013) — акцёр Юліян Новак (1865—1946) — навуковец-мікрабіёлаг, палітычны і дзяржаўны дзеяч Павел Аляксандравіч Арлоў (1923—1945) — Герой Савецкага Саюза. Уладзімеж Патасінскі (1956—2010) — генерал Войскі польскага Уладзіслаў Пахвальскі (1860—1924) — мастак Казімер Пахвальскі (1855—1940) — мастак Юзаф Каспар Пахвальскі (1816—1875) — мастак Мацей Сламчынскі (Джо Алекс) (1920—1998) — мастак Пётр Стахевіч (1858—1938) — мастак Ян Канты Стачкоўскі (1862—1929) — прэм’ер-міністр Польшчы ў 1918 годзе Лешак Хердэген (1929—1980) — акцёр Станіслаў Хлябоўскі (1835—1884) — мастак Альберт Хмялеўскі (1845—1916) — манах Вільгельм Фельдман (1868—1919) — драматург і публіцыст Антоні Фертнер (1874—1959) — акцёр Віслава Шымборска (1923—2012) — польская паэтэса. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Густаў Эрэнберг (1818—1895) — паэт Ян Янаў (1888—1952) — польскі мовазнавец, гісторык рэлігійнай літаратуры, прафесар.

Галерея

Спасылкі

Рэестр магіл Галерэя фатаграфій

Катэгорыя:Могілкі паводле алфавіта Катэгорыя:Могілкі Кракава Катэгорыя:Гісторыя Кракава

Катэгорыя:З’явіліся ў 1803 годзе Катэгорыя:1803 год у Кракаве