Максім Санец (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера З 2013 года стаў выступаць за дубль «Гомеля», дзе хутка здолеў замацавацца. 21 верасня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе гамяльчан у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матча з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:2).
У сезоне 2015 працягваў гуляць за дубль, выходзячы таксама ў асноўнай камандзе на замену ў канцы матча. 25 кастрычніка 2015 года забіў першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, паразіўшы браму «Слуцка» (выніковы лік 1:3).
У лютым 2016 года, пасля вылету «Гомеля» з Вышэйшай лігі, было абвешчана аб пераходзе Санца ў клуб «Крумкачы». У сталічным клубе стаў у асноўным выхадзіць на замену, выступаў за дубль. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на тры гады. У першай палове сезона 2017 выступаў у асноўным за дубль, за галоўную каманду згуляў у чатырох матчах. У ліпені 2017 года кантракт клуба з футбалістам быў разарваны, і неўзабаве той стаў іграком сталічнага «Тарпеда». У складзе «Тарпеда» стаў у асноўным выхадзіць на замену.
У 2018 годзе, пасля таго як «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў у асноўным гуляць за дубль. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, вярнуўшыся з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сезона з «Тарпеда», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Лакаматыў». У жніўні 2019 года «Тарпеда» спыніла існаванне, нападнік стаў іграком «Лакаматыва» на трывалай аснове. У красавіку 2020 года па выніках канфлікту з гомельскім клубам быў дыскваліфікаваны на месяц і абвешчаны свабодным агентам. Пасля гэтага прыблізна год прапусціў з-за службы ў арміі.
У красавіку 2021 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». Дэбютаваў за каманду 29 мая 2021 года ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (2:2), адзначыўшыся голам. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Іслач», дзе пераважна выхадзіў на замену.
У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач» і неўзабаве стаў іграком «Слуцка», дзе пераважна выхадзіў на замену. У лістападзе 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са слуцкім клубам.
У лютым 2023 года папоўніў склад гомельскага «Паперпрама». У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з клубам. У ліпені 2024 года пакінуў «Паперпрам».
Міжнародная кар’ера 10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2013 дубль Гомель 6 0 2014 Д1 Гомель 5 0 2015 Д1 Гомель 15 1 2016 Д1 Крумкачы 15 0 2017 (1) Д1 Крумкачы 4 0 2017 (2) Д2 Тарпеда 14 2 2018 (1) Д1 Тарпеда 1 0 2018 (2) Д2 Лакаматыў 14 5 2019 Д2 Лакаматыў 27 4 2020 (пач.) Д2 Лакаматыў 1 0 2021 (1) Д1 Спадарожнік 5 1 2021 (2) Д1 Іслач 8 1 2022 Д1 Слуцк 12 2 2023 Д2 Паперпрам 11 3 2024 (1) Д2 Паперпрам 14 5
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель