Аляксáндр Аляксáндравіч Цéрахаў () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 2026), Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (2014—2020).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гомелі. У 1997 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 2004 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1999—2006 гадах працаваў на розных пасадах у ААТ «Будаўніча-мантажны трэст — 27». З 2006 па 2011 год працаваў на пасадах намесніка начальніка, першага намесніка і начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама.
У 2011-2014 гадах — першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Назначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 17 лістапада 2014 года.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь., а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра
3 чэрвеня 2020 года зняты з пасады Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
9 красавіка 2026 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 9 апреля 2026 года № 114 «Об А. А. Терехове».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі