Стапа́ — састарэлая адзінка вымярэння даўжыні, якая выкарыстоўвалася на тэрыторыі Беларусі. Гэтая мера ўваходзіла ў дзяржаўную сістэму мер Вялікага Княства Літоўскага, дзе яе даўжыня складала 12 цаляў (прыблізна 32,5 см).
Гістарычныя засведчанні У помніках старабеларускага пісьменства слова «стапа» са значэннем адзінкі даўжыні выяўлена пераважна ў тэксце рыцарскага рамана «Александрыя»: «…другого теды днꙗ прыехалі кꙋ ѡдной рецѣ, на которих берегах полно было тростины велми толстои, ꙗко сосны на шест десꙗт стопъ высоки»Александрыя / АН БССР, Інстытут мовазнаўства; Склад. У. В. Анічэнка; Рэд. В. І. Баркоўскі. — Мн.: Выд-ва АН БССР, 1962. — 365 с. — С. 82.; «Были там дерева высокии на сто стопъ, а были подобны бобковому і ѡливному дереву»Александрыя / АН БССР, Інстытут мовазнаўства; Склад. У. В. Анічэнка; Рэд. В. І. Баркоўскі. — Мн.: Выд-ва АН БССР, 1962. — 365 с. — С. 106..
Хоць у помніках пісьменства метрычнае значэнне слова зафіксавана не вельмі часта, ускосныя факты сведчаць пра яго больш шырокае ўжыванне ў старабеларускай мове. Пацверджаннем гэтага з’яўляецца статус стапы як афіцыйнай дзяржаўнай меры ВКЛ. Метрычнае значэнне замацавалася за словам таму, што стапа (ступня нагі) непасрэдна ўжывалася пры вымярэнні даўжыні. У выніку яно набыло пастаянную велічыню, якая прыблізна адпавядала англійскаму футу.
Семантыка і параўнанне Слова «стапа» са значэннем «ступня» або «адзінка вымярэння» сустракаецца ў многіх славянскіх мовах. У старабеларускай мове яно таксама захоўвала непасрэднае анатамічнае значэнне ступні: «До стоп у ног витого королевского маестату упадаемъ» (1648)Носович, И. Алфавитный указатель старинных белорусских слов, извлеченных из Актов, относящихся к истории Западной России, изданных в 1853 г. // Сектар гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі. — С. 460 адв..
Лінгвістычны аналіз паказвае наступныя паралелі: Ва ўкраінскай мове ўжываецца ў значэннях «ступня», «след нагі» і «адзінка даўжыні (фут)»Словарь української мови / Упоряд. Б. Д. Грінченко. Т. 4. — С. 210.. У рускай мове абазначае ступню, меру ў вершаскладанні, груд, складзены парадкам, а таксама след (у выразе «по стопам»)Преображенский, А. Г. Этимологический словарь русского языка: В 2 т. Т. 2: П—Я. — М.: ГИС, 1959. — С. 342.. У славенскай мове — «след і фут», у чэшскай — «ступня і след», у польскай- «ступня, падэшва (гары) і фут»Преображенский, А. Г. Этимологический словарь русского языка: В 2 т. Т. 2: П—Я. — М.: ГИС, 1959. — 719—1284 с. — С. 342..
У сучаснай беларускай дыялектнай мове стапой называецца ступня нагі. Гэтае значэнне захоўваецца і ў практыцы народнага вымярэння, напрыклад, пры вымярэнні дошак: «Доску добра стапой мераць. Станеш на канец і йдзеш па досцы стапа да стапы» (запісана ў вёсцы Морач).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гістарычныя адзінкі вымярэння Катэгорыя:Беларускія меры даўжыні