Ве́льніца — рака ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нішча (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Плошча вадазбору 83 км². Азёрнасць вадазбору каля 1 %. Рака бярэ пачатак у паўднёвай частцы возера Ве́лле і ўпадае ў Нішчу прыкладна за 1,7 км у напрамку на поўнач ад вёскі Галоўчыцы. Рэчышча часткова каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

Літаратура — С. 431.

Катэгорыя:Рэкі Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы