Лю́дзікі, карэ́лы-лю́дзікі () — адзін з трох буйных субэтнасаў (апроч уласна карэлаў) у складзе карэльскага этнаса. Гэтак жа, як і субэтнас лівікаў (), істотна адрозніваецца па культуры і мове (аж да адрозненняў у алфавітах) ад уласна карэлаў. Людзікі ў пражываюць пераважна ў Прыанежскай Карэліі, на паўночным і ўсходнім узбярэжжы Анежскага возера.
Гісторыя і паходжанне Этнагенез людзікаў, і карэлаў наогул, застаецца недастаткова вывучаным. Агульнапрынятым з’яўляецца пункт гледжання, што субэтнас сфарміраваўся падчас міжэтнічнага кантакту сярэдневяковай карэлы з вессю, а таксама асіміляваў падчас этнагенезу ў Сярэднявеччы аўтахтонных саамаў, што і абумовіла ў канчатковым выніку своеасаблівасць мовы і культуры. Першай з пісьмовых крыніц пра людзікаў згадвае пад назвай племя лі́ўдзі або лю́дзі () Баварскі ананім, які датуецца першай паловай IX стагоддзя. Некалькі пазней людзікаў згадвае Ахмед ібн Фадлан у сваёй кнізе пра падарожжа на Волгу ў 921—922 гадах пад назвай народа «луўд-аана», у рускіх сярэдневяковых крыніцах карэлы-людзікі часцяком згадваліся пад назвай людзіны, без суаднясення з карэламі (карэлай). Аднак яшчэ істотна раней, пры заснаванні Ноўгарада адзін з яго канцоў быў названы «Людзін», падобна таму, як па імі племя наровы быў названы Нераўскі канец.
Тэрыторыя людзікаў уваходзіла ў склад Абанежскай пяціны Наўгародскай зямлі. Разам з Наўгародскай зямлёй людзікі ўвайшлі пры Іване III у склад Маскоўскай дзяржавы.
Антрапалагічны тып Карэлы-людзікі адносяцца да еўрапеоіднай вялікай расы, яе беламора-балтыйскага тыпу, які характарызуецца мінімальнай мангалоіднай прымешкай.
Мова
Паходжанне мовы дагэтуль дакладна не вызначана, пануючай застаецца гіпотэза, што яна сфарміравалася на базе сярэдневяковай уласна карэльскай мовы пад значным уплывам вепскай мовы. Яна адносіцца да фіна-ўгорскай групы моў і класіфікуецца як аглютынатыўная мова. У мове прысутнічае значная колькасць запазычанняў з архаічнай вепскай мовы. Даклданых звестак пра ўзнікненне пісьменнасці ў людзікаў не маецца, у XIX стагоддзі яна ўжо існавала на аснове кірыліцы, у 1930-х гадах было ўведзена пісьмо на аснове лацініцы.
У складзе людзікоўскай мовы вылучаюцца наступныя дыялекты: кандапожскі дыялект пражынскі дыялект міхайлаўскі (куўярвскі) дыялект
У расійскай лінгвістцы мову прынята лічыць дыялектам карэльскай мовы, у той час як частка фінскіх лінгвістаў і большасць заходніх лічаць яе самастойнай мовай.
Літаратура Финно-угры и балты в эпоху средневековья. Археология СССР. Под ред.: Рыбаков Б. А. — М., 1987 г. Финны в Европе. В 2-х томах. — М., 1990 г. Д. В. Бубрих. Догосударственный период истории балтийско-беломорского Севера Книга Ахмеда Ибн-Фадлана о его путешествии на Волгу в 921—922 гг. Харьков. 1956 БАВАРСКИЙ ГЕОГРАФ. DESCRIPTIO CIVITATUM ET REGIONUM AD SEPTENTRIONALEM PLAGAM DANUBII. Перевод: Дьяконов И. В., 2005.
Спасылкі
Пра карэлаў на сайце livviki.karelia.ru
Катэгорыя:Фіна-ўгорскія народы Катэгорыя:Карэлы Катэгорыя:Народы Расіі Катэгорыя:Фіна-ўгразнаўства