Со́лвіта А́балтыня (; , , ЛССР) — латвійскі палітык, спікер Сейма Латвіі Латвійскай рэспублікі ў 2010—2014 гадах, лідар правацэнтрысцкай латвійскай партыі Адзінства.
Біяграфія У 1981-ым годзе скончыла Рыжскую сярэднюю школу № 5. У 1986-ым годзе выпусцілася з юрыдычнага факультэта Латвійскага ўніверсітэта.
Палітычная кар’ера З 1995 года працавала ў консульскім дэпартаменце Міністэства замежных спраў Латвійскай рэспублікі. У 2001 годзе далучылася да правай латвійскай партыі Новы час. У 2004—2006 гадах працавала міністрам юстыцыі Латвійскай рэспублікі. У 2006 годзе, на выбарах у Сейм Латвіі, прайшла як кандыдат партыі Новы час. У 2008 годзе ўзначаліла партыю.
Сямейнае становішча Замужам, двое дзяцей.
Спасылкі
Ziņas publicētas deputātu kandidāta sniegtajā redakcijā.
Катэгорыя:Дэпутаты Восьмага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Дзявятага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Дзясятага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Адзінаццатага Сейма Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Дванаццатага Сейма Латвіі Катэгорыя:Віцэ-спікеры парламентаў Катэгорыя:Міністры юстыцыі Латвіі Катэгорыя:Старшыні Сейма Латвіі Катэгорыя:Члены «Новага часу» (Латвія) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа