Кафедральны сабор Хернёсанда () — сабор у Хернёсандзе, сталіцы лена Вестэрнорланд у Швецыі. Галоўная царква Хернёсандскай дыяцэзіі.

Гісторыя Першы будынак гарадской царквы быў пабудаваны ў 1593 годзе. Пасля стварэння дыяцэзіі ў 1647 годзе (адначасова з прызначэннем Іаханеса Кануці Ленеуса архібіскупам упсальскім) царква стала кафедральным саборам. Аднак гэты будынак не захаваўся, таму што згарэў падчас штурму горада расійскімі войскамі ў 1721 годзе падчас Паўночнай вайны. Сучасны сабор быў пабудаваны на тым жа самым месцы па праекце архітэктара Юхана Хавермана. Асвячэнне будынка адбылося ў 1846 годзе.

З 2001 года галоўным арганістам сабора з'яўляецца Фрэдрык Сікстэн. Спасылкі

Х Катэгорыя:Горад Хернёсанд