Мітрыдат II Вялікі — цар Парфіі з дынастыі Аршакідаў. Кіраваў у 123—88 гг. да н.э.

Гісторыя Пры Мітрыдаце II Парфія дасягнула зеніту сваёй магутнасці. Ён адбіў нашэсце сакаў, якія захапілі Бактрыю і шэраг усходніх абласцей Ірана, у барацьбе з якімі загінулі два яго папярэднікі.

Пры ім быў адноўлены гандаль па Вялікім шаўковым шляху, перапынены з-за чарады войнаў; ён дасягнуў гандлёвага пагаднення з Кітаем.

Мітрыдат II актыўна ўмешваўся ва ўнутрыдынастычныя звады Селеўкідаў у Сірыі, пры ім жа быў пакладзены пачатак дыпламатычным адносінам з Рымскай імперыяй.

Спасылкі

Катэгорыя:Аршакіды Катэгорыя:Цары парфянскія Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.