Ары́бэ Пера́льта Маро́нес (; нар. , Тарэон, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі (2004—2018). Алімпійскі чэмпіён 2012 года ў Лондане, а таксама найлепшы футбаліст КАНКАКАФ 2013 года.

Клубная кар’ера Перальта дэбютаваў у прафесійным футболе за клуб «Марэлія» 22 лютага 2003 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Амерыкі». Пазней Арыбэ перайшоў у склад клуба другога дывізіёна «Леон». Паводле вынікаў сезона Арыбэ выйшаў у 33 матчах і забіў 10 галоў, а клуб выйшаў у вышэйшы дывізіён. Пасля гэтага ігрок далучыўся да складу клуба «Мантэрэй», аднак свае зорныя сезоны ігрок правёў у клубе «Сантас Лагуна», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Мексікі.

13 мая 2014 года было абвешчана, што Перальта быў прададзены ў клуб «Амерыка»Peralta signs for Club America. Goal.Fichaje bomba, ¡Oribe Peralta al América! . Esto.. Не зважаючы на тое, што дэталі трансферу не былі прадстаўлены, лічыцца, што «Амерыка» заплаціла за іграка 10 млн долараў ЗША, што зрабіла гэту ўгоду самай дарагой у гісторыі мексіканскага футболаOribe Peralta, el mejor pagado en la historia . El Universal..

У чэрвені 2019 года перайшоў у «Гвадалахару». У студзені 2022 года абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар’еры.

Міжнародная кар’ера Перальта дэбютаваў у складзе зборнай Мексікі, выйшаўшы на апошняй замене падчас таварыскага матча супраць зборнай Аргенціны 9 сакавіка 2005 года. Ён быў уключаны ў спіс да падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2006, але не быў уключаны ў канчатковы складOribe Peralta sueña con el Mundial. ESPN Deportes.. Ігрок быў уключаны ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету 2014.

У 2012 годзе ў складзе мексіканскай зборнай адправіўся на Алімпійскія гульні. Дапамог Мексіцы стаць чэмпіёнам гульняў, у фінальным матчы аформіўшы дубль у браму зборнай Бразіліі.

У маі 2018 года абвясціў аб заканчэнні кар’еры ў зборнай пасля чэмпіянат свету 2018.

Дасягненні «Сантас Лагуна» Чэмпіён Мексікі: 2008 (к), 2012 (к)

«Амерыка»: Чэмпіён Мексікі: 2014 (а), 2018 (а) Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2015, 2016

Мексіка Пераможца летніх Алімпійскіх гульняў: 2012 Пераможца Залатога кубка КАНКАКАФ: 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Мексікі Катэгорыя:Ігракі зборнай Мексікі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Манаркас Марэлія Катэгорыя:Ігракі ФК Леон Катэгорыя:Ігракі ФК Мантэрэй Катэгорыя:Ігракі ФК Гвадалахара Катэгорыя:Ігракі ФК Сантас Лагуна Катэгорыя:Ігракі ФК Ч’япас Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыка Мехіка Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Мексікі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года