Яло́ўка С. 244. () — вёска ў Польшчы, у складзе гміны Міхалова Беластоцкага павета Падляскага ваяводства.
Ялоўка — даўняе магдэбургскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Насельніцтва Жыхары вёскі каталікі (парафія Перамянення Гасподняга ў вёсцы) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, пераважна праваслаўныя (прыход Узвышэння Святога Крыжа ў вёсцы).
Гісторыя
Упершыню Ялоўка згадваецца ў XVI стагоддзя як мястэчка ў Ваўкавыскім павеце Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Напісанне старабеларускай мовай: Яловка. Раней верагодна тут існаваў цэнтр адміністрацыі Ялоўскай пушчы, самай заходняй часткі Ваўпянскай пушчы. Мястэчка засялялася беларусамі з паўднёвых прытокаў Росі, бо ў 1623 г. пражывалі тут толькі 4 палякі, 4 літоўцы і 2 венгры.. У 1545 вялікі князь Жыгімонт Стары надаў паселішчу Магдэбургскае права. У XVII ст. Ялоўка зрабілася цэнтрам нягродавага староства, якое трымалі Гараіны. Ужо ў пачатку XVI стагоддзя існавала тут праваслаўная царква, а пасля Бона Сфорца фундавала тут каталіцкі касцёл. У пачатку XVII стагоддзя староста ялоўскі Ян Станіслаў Сапега пабудаваў тут першую школу. Войны сярэдзіны XVII стагоддзя спустошылі мястэчка, таму чарговы староста Юрый Караль Глябовіч вызваліў мяшчан ад падаткаў і дапамагаў у адбудове спаленых хатаў. Першыя іўдзеі з’явіліся ў Ялоўцы пад канец XVIII стагоддзя і пачаткова адносіліся да кагала ў Свіслачы. 18 студзеня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку герб: «у блакітным полі выява Святога Мацвея»Ялоўка // .
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ялоўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1859 г. пачалося будаўніцтва новага касцёла, але царскія ўлады адабралі ў каталікоў будынак і перадалі праваслаўным, якія ў 1861 г. заснавалі новую царкву і прыход Св. Аляксандра Неўскага. На каталіцкую Сёмуху 1863 г. Ялоўка была занята паўстанцкім атрадам Валерага Урублеўскага, што стала прычынай ліквідацыі каталіцкай парафіі і далучэння Ялоўкі да свіслацкай парафіі (1866 г.). Мясцовыя каталікі атрымалі дазол на стварэнне парафіі Св. Антонія толькі ў 1907 г. і ў 1910—1915 гадах пабудавалі новы касцёл. У другой палове XIX ст. у мястэчку дзейнічалі 2 царквы, сельскае прыходскае вучылішча. У выніку хуткага развіцця яўрэйскай грамады ў Ялоўцы ў другой палове 19 ст. была заснавана самастойная гміна з 2 сінагогамі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ялоўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. Царква Св. Аляксандра Неўскага была адабрана праваслаўным і ў 1922 г. асвяшчоная ў касцёл у гонар Перамянення Панскага і Св. Міхала. З 1933 г. касцёл стаў цэнтрам самастойнай (другой у мястэчку) парафіі. У 1937—1939 гадах ксяндзом у Ялоўцы быў Янка Семашкевіч.
У 1939 Ялоўка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам Ялоўскага сельсавета Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з 1941 да 1944 Ялоўка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 24 чэрвеня 1941 г. у выніку нямецкага наступлення згарэлі 55 жылыя дамы, 250 гаспадарчых пабудоў і драўляная царква. Пад канец 1942 г. нацысты вывезлі з Ялоўкі ўсіх яўрэяў (каля 600 чал.), спярша ў часовы лагер пад Ваўкавыскам, а пасля ў лагер смерці ў Трэблінку. У ліпені 1944 г. адступаючыя немцы знішчылі касцёл Св. Антонія, новабудаваную царкву і сінагогу. 16 жніўня 1945 улады СССР перадалі паселішча Польшчы. Праваслаўныя жыхары толькі ў 1958—1966 гадах пабудавалі новую мураваную царкву Узвышэння Святога Крыжа. Пасля Другой сусветнай вайны Ялоўка была далучана да гміны Міхалова і хутка апусцела (знаходзіцца ў 1 км ад дзяржаўнай мяжы і ляжыць далёка ад камунікацыйных шляхаў).
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1781 — 1658 чал. XIX стагоддзе: 1830 — 330 муж., з іх шляхты 1, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 217, мяшчан-хрысціян і сялян 111 С. 412.; 1878 — 1091 чал., з іх 668 іўдзеяўJałówka // S. 388.; 1830 — 707 чал., з іх хрысціян 346 і іўдзеяў 401; 1897 — 1311 чал., з іх 743 іўдзеяў XX стагоддзе: 1912 — 2920 чал.; 1921 — 1211 жыхары (394 каталікі, 229 праваслаўныя і 588 яўрэі; 1163 жыхары былі запісаны палякамі, 5 беларусамі, 40 яўрэямі і 3 іншай нацыянальнасці); 1939 — 5 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2009 — 291 чал.
Славутасці Касцёл Перамянення Гасподняга (1859, 1922) Касцёл Святога Антонія Падуанскага (1910—1915, зруйнаваны 1944) Царква Узвышэння Святога Крыжа (1956—1960)
Вядомыя асобы Анатоль Кунцэвіч (1912 — ?) — беларускі грамадскі і царкоўны дзеяч, паэт.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства