Ву́сце — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Расонка, за 7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Азярцы.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўночна-заходняй частцы выцякае ручай у раку Расонка і злучае возера Вусце з возерам Глухое.
Зноскі
Літаратура
Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Том 5.
Катэгорыя:Басейн Нешчарды Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна