Негус — тытул імператара Эфіопіі аж да звяржэння манархіі у 1975. Негус быў кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада, засяроджваў у сваіх руках поўную выканаўчую і заканадаўчую ўладу. Часопіс National Geographic заве імперскую Эфіопію «намінальнай канстытуцыйнай манархіяй» і «добразычлівай аўтакратыяй»Nathaniel T. Kenney, «Ethiopian Adventure», National Geographic, 127 (1965), стар. 555..
У плыні шэрагу стагоддзяў гэтым тытулам менаваліся феадальныя кіраўнікі буйных правінцый Эфіопіі. Цар Менелік II (1889—каля.1913 гг.), які змагаўся за цэнтралізацыю Эфіопскай дзяржавы, захаваў тытул негус толькі за цэнтральным кіраўніком. Негус Хайле Селасіе I абвясціў сябе імператарам у 1930 годзе.
Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Імператары эфіопскія