Чэ́рвіна (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вусценскага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў 1642 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1. У пачатку ХХ стагоддзя ў складзе Баранскай воласці Аршанскага павета. У гэты час у Чэрвіна налічвалася 11 двароў і каля 80 жыхароў, і вёсцы належала 79 дзесяцін зямліПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.519. ISBN 985-11-0170-2..
Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Баранскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 1972 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. Па стане на 1 студзеня 1998 года — 37 двароў і 60 жыхароўПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.519. ISBN 985-11-0170-2..
У 2016 годзе да вёскі далучана станцыя ЧэрвінаРешение Оршанского районного Совета депутатов от 15 декабря 2016 г. № 187 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Оршанского района.
Спасылкі
Катэгорыя:Вусценскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна