За́йцава (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задроўеўскага сельсавета. За 26 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Орша, 2,5 км ад прыпынку Сонечны на лініі Орша — Мінск, 101 км ад Віцебска. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і потым па шашы Мінск — Смаленск. Гісторыя У пачатку 20 стагоддзя ў Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, вёсцы належалі 134 дзесяцін зямлі. З 20 жніўня 1924 года ў Коханаўскім раёне Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 8 ліпеня 1931 года ў Аршанскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1926 годзе — вёска Казённае Зайцава ў Тумініцкім сельсавеце. У 1929 годзе створаны калгас «Чырвоны сцяг». У Другую сусветную вайну загінулі 17 воінаў і мірных жыхароў вёскі. З 9 верасня 1946 года ў Коханаўскім, з 17 снежня 1956 года ў Аршанскім, з 25 снежня 1962 года ў Талачынскім раёне. З 18 сакавіка 1963 года ў Сальніцкім сельсавеце, які 11 верасня 1965 года перайменаваны ў Задроўеўскі сельсавет.
Насельніцтва 20 двароў, 150 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя) 163 жыхары (1923) 38 двароў, 180 жыхароў (1926) 137 жыхароў (1959) 20 гаспадарак, 30 жыхароў (1998) 7 гаспадарак, 9 жыхароў (2018)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Задроўеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна