Ма́гераўка (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Зубаўскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Якаўлевіцкага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 N 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» .

Назва Згодна з В. Жучкевічам, назва вёскі Магераўка вытворная ад прозвішча Магераў нямецкага паходжання. Сэнсавае значэнне асновы — хударлявы, сухарлявы. Такія ж назвы сустракаюцца за межамі Беларусі, напрыклад г. Магераў у Львоўскай вобласці УкраіныВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 218..

Паводле М. Бірылы, беларускія прозвішча Магер, Магера звязаныя са словам магеркаБірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 265..

Ёсць літоўскае двухасноўнае прозвішча MagerasLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 132.. Верагодна, ад гэтага імені і прозвішча Магераў і адпаведныя тапонімы. Так жа сама з прускім іменем Stawelle звязваецца відзаўскае прозвішча Ставелаў, і інш.Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. — М., 2025. — С. 66.

Гісторыя Паводле фундуша ад 30 чэрвеня 1592 года граф на Шклове і Мышы Аляксандр Іванавіч Хадкевіч запісаў на ўтрыманне плябана толькі што збудаванага ў Шклове касцёла 3 вёскі: Лешчу, Магераўку і Турлаі, якія ад 1623 года перайшлі ва ўласнасць Шклоўскага дамініканскага кляштара.РДГА у Санкт-Пецярбургу, ф. 1400, воп. 2, спр. 143, с. 126.

Спасылкі

Катэгорыя:Зубаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна