Саннікі́ (, ) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Верхнякрывінскага сельсавета.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Знаходзіцца за 0,2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі. У магіле пахаваны 48 воінаў і партызан, загінуўшых у баях за вызваленне Бешанковіцкага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін, Антон Трафімавіч Маслікаў, Булат Янбулатавіч Янтыміраў, а таксама грузінскі паэт Мірза Гелавані. Помнік на воінскім пахаванні (1964), на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан № 4025. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Цімафей Сазонавіч Гарбуноў — беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, гісторык.

Спасылкі

Катэгорыя:Верхнякрывінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна