Фро́лкавічы (, ) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ульскага сельсавета.

У 1954—1957 гадах цэнтр Фролкавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. Да 17 ліпеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Сокараўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071)..

Славутасці Курганны могільнік (5 насыпаў), за 0,5 км на паўночны захад ад паўднёва-заходняй ускраіны вёскі (машынны двор), на левым беразе Улы, злева ад лясной грунтавой дарогі, якая адыходзіць ад дарогі Р-114 “Гарадок – Ула - Камень”, за 0,1 км ад моста цераз Улу, у бок вёскі Стаі — . Курган (XII стагоддзе), за 0,9 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе Улы — .

Памятныя мясціны Брацкая магіла (1944 г.), на ўсход ад дарогі Р-113 “Сянно – Бешанковічы – Ушачы”— . Помнік на воінскім пахаванні № 4041 (1969 г.), справа пры дарозе Бешанковічы—Ула.

Спасылкі

Катэгорыя:Ульскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна