«Svietacjam» (Светацям) — трэці музычны альбом праекта «Pragnavit», выдадзены ў 2006 годзе на лэйбле «Crivia Records», у фармаце Digi-sleeve-CD-дыска з шасцістаронкавым буклетам і спецыяльнай паштоўкай. На вокладцы змешчаны старажытны свастычны беларускі арнаментальны сімвал Айчыны. У афармленні дадатковых інфармацыйных укладак выкарыстаная выява «Шклоўскага ідала», якая была змешчаная таксама на вокладцы папярэдняга альбома «Viede...» гэтага праекта.
Гэты альбом вельмі адрозніваецца ад папярэдніх прац праекта (багатым выкарыстаннем народных музычных інструментаў, высокай якасцю запісу ды інш.) З гэтага альбома адрадзіўся праект, які цягам 8 гадоў нічога не выдаваў. Музыка створаная на працягу 2005 года. Запіс «пачаты ў 2006 годзе пад канец панавання Зюзі ў гонар адраджэння Крывійскага Светацяму і скончаны падчас Пахавання Стралы»з вокладкі альбома.
Як сведчыць выдавецз укладзенага ў CD-дыск буклета, гэты альбом прысвечаны традыцыйна-этнічнай духоўнай культуры балта-славянскага рэгіёну Старой Еўропы.
Удзельнікі стварэння Voist: агульная канцэпцыя, музыка, перкусія, сакральная лірыка, заклёны і мармытанні. Андрусь Палаўчэня і Кастусь Канцавы (гурт Osimira): стварэнне традыцыйна-этнічных інструментаў і вакальных хтанічных імпрэз. STIGMATA design: агульнае аздабленне альбома.
Спіс кампазіцый Pjakielny ṡpieū (Пякельны спеў, ) Gałaszeṅni Juraty (Галашэнні Юраты, ) Krumkaczyny zaviej (Крумкачыны завей, ) Paūnocznaja mroja... ...Szaljonaje paljavaṅnie (Паўночная мроя... ...Шалёнае паляванне, ...Wildhunt) U majoj kryvi... (У маёй крыві..., ) Pad skamjaniełymi promnjami Czornaga Sonca (Пад скамянелымі промнямі Чорнага Сонца, )
Катэгорыя:Альбомы Pragnavit Катэгорыя:Альбомы 2006 года