Ша́ркелі (, ) — хутар у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Друеўскага сельсавета.
Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Друя Дзісенскага павета (з 1926 года Браслаўскага павета) Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 5.
Да 18 сакавіка 1963 года хутар знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Друйскага пассавета, пасля — у складзе Павяцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..
Насельніцтва 1921 год — 40 жыхароў, 7 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 44.. 1931 год — 36 жыхароў, 7 двароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Друеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна