Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі () — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які знаходзіцца ў горадзе Ціраспаль на тэрыторыі Рэспублікі Малдова, што часова кантралюецца ўладамі няпрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Створаны ў 1992 годзе шляхам аб’яднання Ціраспальскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Т. Р. Шаўчэнкі і Ціраспальскага дзяржаўна-карпаратыўнага ўніверсітэта Прыднястроўскага рэгіёна. На іх базе быў створаны Прыднястроўскі дзяржаўна-карпаратыўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1992 годзе ён быў прыняты ў Асацыяцыю ВНУ Расіі.

У 1997 годзе ў сувязі з зменай статуса быў перайменаваны ў Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі. Пад гарантыяй і пры актыўнай падтрымцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1999 годзе ПДУ стаў паўнапраўным членам Еўразійскай Асацыяцыі класічных універсітэтаў.

Структура Аграрна-тэхналагічны факультэт Бендэрскі політэхнічны філіял Прыродазнаўча-геаграфічны факультэт Інжынерна-тэхнічны інстытут Інстытут дзяржаўнага кіравання, права і сацыяльна-гуманітарных навук Медыцынскі факультэт Рыбніцкі філіял Факультэт педагогікі і псіхалогіі Факультэт фізічнай культуры і спорту Фізіка-матэматычны факультэт Эканамічны факультэт Філалагічны факультэт

Спасылкі Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з румынскай мовай навучання Катэгорыя:Ціраспаль Катэгорыя:Універсітэты Малдовы Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам «Знак Пашаны»