Мікалай Нілавіч Бурдэнка (, вёска Каменка, Ніжнеломаўскі павет, Пензенская губерня, Расійская Імперыя — , Масква, СССР) — рускі і савецкі хірург, заснавальнік расійскай нейрахірургіі. Выпускнік, пазней прафесар Юр’еўскага універсітэта. Ганаровы член Лонданскага каралеўскага таварыства хірургаў і Парыжскай акадэміі хірургіі.
У якасці ўрача прымаў удзел у Першай сусветнай вайне, дзе выявіў сябе як буйны арганізатар медыцынскай службы рускай арміі. З 1937 — галоўны хірург-кансультант Савецкай Арміі. Арганізатар і першы прэзідэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (з 1944). Навуковая і арганізацыйная дзейнасць Бурдэнка ахоплівае шэраг буйнейшых раздзелаў хірургіі і сумежных з ёй абласцей: распрацоўка пытанняў патагенезу і лячэння шоку; вывучэнне працэсаў у нервовай сістэме пры аперацыйным умяшанні і вострых траўмах; даследаванне мазгавых з’яў пры пухлінах і траўмах ЦНС; працы па ваенна-палявой хірургіі.
Метады аперацый, названыя імем Бурдэнкі Вядомыя метады правядзення хірургічных аперацый, названыя імем БурдэнкіМедыцынскі слоўнік:
Метад Бурдэнкі — закрыццё пашкоджання ў сценцы верхняга сагітальнага сінуса з выкарыстаннем лоскута з вонкавага лістка цвёрдай абалонкі галаўнога мозгу.
Васкулярызацыя печані па Бурдэнка — падшыванне вялікага сальніка да фібрознай абалонкі печані для паляпшэння яе кровазабеспячэння.
Аперацыя Бурдэнкі -
Пры пашкоджанні плечавага спляцення: накладанне анастамозу паміж дыяфрагмальным і скурна-цягліцавым або сярэднім нервам Ампутацыя пашкоджанай анаэробнай інфекцыяй канечнасці без накладання жгута, з перавязкай сасудаў на месцы перасячэння косці і пакіданнем раны адкрытай. Ампутацыя канечнасці c гемастазам сасудзістай сеткі нерваў (апрацоўкай куксы нерва 5 % растворам фармаліну ці 96 % спіртам) для папярэджання боляў.
Спасылкі
Катэгорыя:Нейрахірургі Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Прафесары МДУ Катэгорыя:Катынскі расстрэл Катэгорыя:Члены УЦВК Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі 1-га МДМУ Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Нейрахірургі СССР