Лі́куці (, ) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабодкаўскага сельсавета.

Вёска стаіць на паўднёвым беразе пратоцы паміж азёрамі Снуды і Струста. Злучана грунтавой дарогай з вёскай Будзілы.

Большую частку года вёска з’яўляецца нежылой (звесткі на 2020 год).

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Насельніцтва 1921 год — 41 жыхар, 8 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 13.. 1931 год — 57 жыхароў, 12 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 13.

Крыніцы

Спасылкі

Лікуці на Вікімапіі

Катэгорыя:Слабодкаўскі сельсавет (Браслаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна