Генадзь Мікалаевіч Невыглас (нар. , в. Парахонск, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія У 1975 годзе з адзнакай скончыў Маскоўскае вышэйшае памежнае каманднае вучылішча, ў 1989 годзе — памежны факультэт Вышэйшай школы КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага.
З 31 мая 1993 года з’яўляўся камандзірам Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У 1997—2000 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Беларусі, у 2000—2001 гадах — начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2001—2006 гадах — дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2006—2008 гадах — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі Адміністрацыю ўзначаліў кагэбіст, а Раду бяспекі — ахоўнік прэзідэнта // «Наша Ніва»
Катэгорыя:Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінскім раёне Катэгорыя:Начальнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна Катэгорыя:Пагранічнікі Беларусі