Бу́еўшчына (, ) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Цяцеркаўскага сельсавета.

Назва Тут сама недалёка бытавала дрысвяцкае прозвішча Буевічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-T9KC-Z?i=48&cat=1649959. Такія прозвішчы беларускі савецкі антрапаніміст М. Бірыла звязваў з буй "адкрытае для вятроў месца"М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 65..

З іншага боку, ёсць літоўскае прозвішча BujàLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 337.. Як імя яно ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод літоўскага бецігольскага баярства: "Буя Петрашевичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 77.. Аснова Bui- уваходзіла ў склад старажытных балцка-літоўскіх імёнаў тыпу Bui-vydas, Bui-milasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 80..

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Пераброддзе Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..

Насельніцтва 1921 год — 152 жыхары, 33 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 71.. 1931 год — 162 жыхары, 30 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 11.

Славутасці Свята-Успенская стараверская царква (1939)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Цяцеркаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна