Літ (, мн. ч. litai) — валюта Літоўскай Рэспублікі з 1922 па 1941 і з 1993 па 2015 год.
Міжнародны код валюты па ISO 4217 — LTL.
Гісторыя Пасля Першай сусветнай вайны у незалежнай Літоўскай Рэспубліцы ў звароце знаходзіліся грашовыя сродкі іншых дзяржаў.
У сувязі з адсутнасцю ўласнага эмісійнага банка, па дамове з германскай Усходняй крэдытнай касай (Darlehnskasse Ost), афіцыйным грашовым сродкам у Літве стаў аўксінас (літ. auksinas; остмарка). У сярэдзіне 1922, з-за гіперінфляцыі маркі, у Літве парушылася нармалёвае функцыянаванне гандлю, фінансаў і крэдытаў. Сейм Літвы у тэрміновым парадку прыняў закон аб уводзінах літа і ўстанове Банка Літвы.
Часавыя банкноты з датай эмісіі 10 верасня 1922 былі выпушчаныя 25 верасня 1922 г. Літ быў уведзены ў зварот 1 кастрычніка, але фактычна — 2 кастрычніка 1922. Абмен аўксінаў на літ ажыццяўляўся па курсе, які штотыдзень усталёўваўся міністрам фінансаў з улікам суадносін маркі і долара. Першапачатковыя суадносіны былі 175 : 1. Па ім былі пералічаныя чыгуначныя і паштовыя тарыфы, падаткі, аблігацыі, уклады ў ашчадных касах і г. д. Банкноты друкаваліся ў Англіі, Чэхаславакіі і Германіі. Манеты выпуску 1925 г. таксама чаканіліся за мяжой. Эмісія манет 1936 і 1938 гг. чаканілася ў Каўнасе.
Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР (1940), з 25 сакавіка 1941 літ быў заменены савецкім рублём.
Пасля ўзнаўлення незалежнасці (1991) у якасці аплатнага сродку выкарыстоўваліся з 5 жніўня 1991 г. часавыя грошы «агульныя талоны», т. н. «вагноркі», ад прозвішча прэм'ер-міністра Літвы Гедыміна Вагноруса. C 1 кастрычніка 1992 яны былі абвешчаныя адзіным законным аплатным сродкам.
Манеты і банкноты
Літ дзеліцца на 100 цэнтаў.
Манеты
На аверсе ўсіх манет літаў і цэнтаў — намінал, на рэверсе — герб.
Манеты 9 наміналаў: 1 цэнт: выпуск 1991 г., сплаў алюмінію; дыяметр 18,75 мм, таўшчыня 1,30 мм, маса 0,88 г; center|thumb|1 цэнт 2 цэнта: выпуск 1991 г., сплаў алюмінію; дыяметр 21,75 мм, таўшчыня 1,30 мм, маса 1,19 г center|thumb|2 цэнта 5 цэнтаў: выпуск 1991 г., сплаў алюмінію; дыяметр 24,40 мм, таўшчыня 1,35 мм, маса 1,49 г center|thumb|5 цэнтаў 10 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыяметр 16,00 мм, маса 1,40 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2006, 2007, 2008 — сплаў медзі, цынку і нікеля; дыяметр 17,00 мм, таўшчыня 1,70 мм, маса 2,60 г center|thumb|10 цэнтаў 20 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыяметр 17,5 мм, маса 2,10 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2007, 2008 — сплаў медзі, цынку і нікеля; дыяметр 20,50 мм, таўшчыня 2,10 мм, маса 4,80 г center|thumb|20 цэнтаў 50 цэнтаў: выпуск 1991 г. — сплаў медзі, цынку і цыну; дыяметр 21,00 мм, маса 3,03 г; выпуск 1997, 1998, 1999, 2000 — сплаў медзі, цынку і нікеля; дыяметр 23,00 мм, таўшчыня 2,10 мм, маса 6,00 г center|thumb|50 цэнтаў 1 літ: выпуск 1998, 1999, 2000, 2001, 2002 гг. сплаў медзі і нікеля; дыяметр 22,30 мм, таўшчыня 2,20 мм, маса 6,25 г center|thumb|1 літ 2 літа: выпуск 1998, 1999, 2001, 2002, 2008 гг., унутраная частка — сплаў медзі і нікеля, вонкавая — сплаў медзі, алюмінію і нікеля; дыяметр 25,00 мм, таўшчыня 2,20 мм, маса 7,50 г center|thumb|2 літа 5 літаў: выпуск 1998, 1999 гг., унутраная частка — сплаў сплаў медзі, алюмінію і нікеля, вонкавая — медзі і нікеля; дыяметр 27,50 мм, таўшчыня 2,35 мм, вага 1,30 мм, маса 10,10 г center|thumb|5 літаў У 1991 годзе быў выпушчаны калекцыйны набор манет ад 1 цэнта да 5 літаў. У 2000 і 2003 гадах былі выпушчаныя калекцыйныя наборы ад 1 да 5 цэнтаў 1991 г і ад 10 цэнтаў да 5 літаў. Такі жа набор будзе выпушчаны ў 2008 годзе. Склад і памеры манет з набораў такія жа, як і ў манет, пералічаных вышэй.
Юбілейныя манеты
Акрамя таго, выпускаюцца юбілейныя манеты рознай вартасці.
thumb|left 1 літ (1997) да 75-годдзю Літоўскага банка і літа.
1 літ (1997) да 75-годдзю Літоўскага банка і літа (залатая манета).
10 літаў (1999), выпушчаная ў рамках міжнароднай праграмы «Самыя маленькія манеты міру. Гісторыя золата» (залатая манета). Вага 1 244 гр. Адчаканена 5 500 штук. thumb|left 1 літ (1999) да 10-годдзю Балтыйскага шляху. thumb|left 1 літ (2004) да 425-годдзю Вільнюскага ўніверсітэта 1 літ (2005) з выявай Палаца кіраўнікоў у Вільнюсе. thumb|left 500 літаў (2005) з выявай Палаца кіраўнікоў у Вільнюсе (залатая манета). Вага 31 10 гр. Адчаканена 1 000 штук. Lithuanian Mint
Банкноты
Банкноты 9 наміналаў: 1 літ (выпуск спынены, адбіраецца з абарачэння)
Аверс: Жамайце (, Юлія Бенюшэвічуце-Жыманцене; 1845—1921), літоўская пісьменніца.
Рэверс: драўляны касцёл Св. Іасафата ў Палушэ (, Аўкштота; 1747—1757) center|thumb|1 літ 5 літаў (выпуск спынены, адбіраецца з абарачэння)
Аверс: Ёнас Яблонскіс (, 1860—1930), літоўскі мовазнавец, «бацька» літоўскай літаратурнай мовы.
Рэверс: Скульптура Пятраса Рымшы (, 1881—1961) адлюстроўвае таемныя школы, якія дзейнічалі ў Літве ў перыяд забароны літоўскага друку лацінскім шрыфтам (1864—1904). center|thumb|5 літаў 10 літаў
Аверс: Сцяпонас Дарус (, 1896—1933) і Стасіс Гірэнас (, 1894—1933), літоўскія лётчыкі, якія загінулыя пры трансатлантычным пералёце (1933).
Рэверс: Самалёт «Lituanika», фрагменты контураў Амерыкі і Еўропы. center|thumb|10 літаў 20 літаў
Аверс: Майроніс (, уласна Ёнас Мачуліс; 1862—1932), паэт.
Рэверс: Статуя Волі - праца скульптара Юозаса Зікараса на фоне Ваеннага музея Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. center|thumb|20 літаў 50 літаў
Аверс: Ёнас Басанавічус (, 1851—1927), навуковец і палітык, патрыярх літоўскага нацыянальнага адраджэння.
Рэверс: Кафедральны сабор Св. Станіслава, званіца і вежа Гедзіміна ў Вільнюсе. center|thumb|50 літаў 100 літаў
Аверс: Сімонас Даўкантас (, 1793—1864), гісторык, заснавальнік літоўскай нацыянальнай гістараграфіі.
Рэверс: Ансамбль Вільнюскага ўніверсітэта з касцёлам Св. Яна і званіцай. center|thumb|100 літаў 200 літаў (з 1997)
Аверс: Відунас (, уласна Вільгельм Стараст; 1868—1953), настаўнік, фалькларыст, пісьменнік і філосаф.
Рэверс: Маяк у Клайпедзе (1796). center|250pxcenter|thumb|200 літаў 500 літаў (з 2000)
Аверс: Вінцас Кудзірка (, 1858—1899), паэт і кампазітар, аўтар літоўскага нацыянальнага гімна.
Рэверс: Звон Волі (У. Кудзірка быў рэдактарам газеты «Звон») на фоне ідэалізаванага літоўскага пейзажа. center|thumb|500 літаў
Банкноты друкуюцца за межамі Літвы. Спачатку яны друкаваліся United States Banknote Corporation, пазней брытанскай кампаніяй De La Rue і нямецкай Giesecke & Devrient GmbH.
У 1991 годзе былі выпушчаныя першыя банкноты пасля аднаўлення незалежнасці Літвы. Варта адзначыць, што банкнота ў 50 літаў была выпушчаная з памылкай. На банкноце, намалявана на каньку Кафедральнага Сабора, па цэнтры, статуя Св. Алены. Яна трымае крыж у правай руцэ, як і на самім Саборы ў рэчаіснасці. На банкноце 1991 г Св. Алена трымае крыж у левай руцэ.http://www.banknotes.com/LT49.JPG
Гл. таксама Літоўскі талонас Рубель
Спасылкі Літоўскія талоны. Першыя грошы незалежнай Літвы. Манеты краін СНД і Балтыі
Катэгорыя:Валюты Катэгорыя:Грошы Літвы