Сво́льна (, ) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў 18 кіламетрах на ўсход ад Верхнядзвінска на беразе ракі Свольна. Уваходзіць у склад Валынецкага сельсавета.

Гісторыя У першай палове XIX стагоддзя належала шляхціцам Чэрскім. У пачатку ХХ стагоддзя - належала ўжо шляхціцам Длужнеўскім.

Адносілася да Таболкаўскай воласці Дрысенскага павета Віцебскай губерні. У 1904 годзе налічвала 52 жыхара.

З пракладкай Рыга-Арлоўскай чыгункі на ўчастку Полацк-Дзвінск паблізу вёскі была збудавана аднайменная станцыя, якая функцыянуе і цяпер.

У савецкі час - у калгасе імя Калініна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці БССР. У вёсцы размяшчаўся магазін.

Да 1970-х гг. у сядзібным доме Чэрскіх функцыянавала Свальнянская базавая (васьмігадовая) школа.

Асобы Ян Чэрскі - географ, геолаг, геамарфолагі, палеантолаг, даследчык Сібіры, удзельнік паўстання 1863 года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Валынецкі сельсавет (Верхнядзвінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна