Ві́цьба (, ) — пасёлак у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 78,1505 га. За 10,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Прыдзвінская, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Сураж.

Насельніцтва 211 гаспадарак, 436 жыхароў (2018)

Інфраструктура У пасёлку знаходзіцца Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі, прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 13 дрэваапрацоўкі, папраўчая калонія № 3, аддзяленне сувязі, магазін. Дзейнічае праваслаўная царква ў імя Святога Іаана Воіна Рускага (1998).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна