Ка́шына (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 12,1299 га. За 4 км на поўнач ад Віцебска, 8,7 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя У пачатку 17 стагоддзя вядома як цэнтраднайменнага маёнтка ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ — уласнасць Марыі Бардзінскай (народжанай Дуброўскай), якая ў 1629 годзе заклала Кашына свайму зяцю Газмінскаму. У 18 стагоддзі вёска, шляхецкая ўласнасць у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Вярхоўе. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні.
Насельніцтва 11 гаспадарак, 14 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна