Бальшу́хі (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вымнянскага сельсавета. За 23 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 28 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя У 19 стагоддзі Бальшухі ў Віцебскім павеце Віцебскай губерні. У 1878 годзе маёнтак, 585 дзесяцін зямлі, маёмасць памешчыка Ф.Каліноўскага, у Вымнянскай воласці. У пачатку 20 стагоддзя фальварак, належаў мешчаніну С.Мацкевічу. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Котаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў сяле Котава.
Насельніцтва 1 двор, 4 жыхары (1905) 4 двары, 16 жыхароў (1926) 9 гаспадарак, 18 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вымнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна