Краўцо́ва (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задуброўскага сельсавета. За 29 км на паўночны ўсход Віцебска, 35 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, на аўтадарозе Віцебск — Веліж.
Гісторыя У 19 стагоддзі вёска вядома ў складзе маёнтка Задуброўе ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. Уладанне памешчыкаў Любашчынскіх-Быкоўскіх. У 1924—1960 гадах цэнтр Краўцоўскага сельсавета. Да 6 кастрычніка 1981 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Суражскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693)..
Насельніцтва 26 рэвізскіх душ (1846, інвентар) 2 двары, 5 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Задуброўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна