Бліны́ (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Заронаўскага сельсавета. За 12 км на паўночны захад ад Віцебска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Старое Сяло.
Гісторыя У 19 стагоддзі вёска вядома як казённая маёмасць у складзе маёнтка Караваіна ў Віцебскім павеце Віцебскай губерні. Адносілася да праваслаўнага Заронаўскага прыхода Ануфрыеўскай царквы. У пачатку 20 стагоддзя вёска, 107 дзесяцін зямлі, пры возеры Каравайніца ў Жаробыцкай воласці Віцебскага павета. Вёска належала Караваінскай сельскай грамадзе. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Шалыгінскім сельсавеце Лосвідскага раёна, з 29 кастрычніка 1924 года ў Мікалаеўскім сельсавеце Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёнаў Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1930 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1938 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Кіслякі, у 1939 годзе — вёсак Верака, Курыліна, Ложкі. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да сакавіка 1944 года пад нацысцкай акупацыяй, у студзені 1944 года гітлераўцы спалілі 56 двароў, 1 жыхара забралі ў нерманскую няволю, 9 вяскоўцаў загінулі ў баях супраць нямецкіх захопнікаў на франтах вайны, 5 — у партызанскай барацьбе. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Заронаўскім сельсавеце. У 1997 годзе знаходзілася ў складзе саўгаса «Заронава».
Насельніцтва 14 двароў, 134 жыхары (1905) 19 двароў, 93 жыхары (1926) 56 двароў, 171 жыхар (1941) 14 двароў, 46 жыхароў (1969) 2 гаспадаркі, 3 жыхары (1997) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2015) 0 жыхароў (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Заронаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна