Будзі́слава (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курынскага сельсавета. За 25 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя У пачатку 18 стагоддзя вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Курына ва ўладанні Юдзіцкай. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. У сярэдзіне жніўня 1943 года вёску акружылі нямецкія карныя атрады і выгналі ўсіх жыхароў у «Пяты полк»Дымілі трубы крэматорыя (З успамінаў А. Р. Купрэенкі) / Запісала В. Ц. Кухарава // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 232. — ISBN 985-02-0647-0.. Насельніцтва 5 двароў, 33 жыхары (1785) 16 двароў, 63 жыхары (1848) 7 гаспадарак, 16 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Курынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна