Дрыко́лле (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета. За 5 км на паўночны захад ад Віцебска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна на лініі Віцебск — Невель.

Гісторыя У 18 стагоддзі вёска, дзяржаўная ўласнасць у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе дзяржаўнага маёнтка Лужасна. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года Віцебскай губерні. У 2-й палове 19 стагоддзя вёска пры возеры Дрыкольскае ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У пачатку 20 стагоддзя вёска адносілася да Шалыгінскага сельскага таварыства. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шалыгінскім сельсавеце Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 года Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1938 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Галубава. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія ў час карнай аперацыі ў лютым 1944 года спалілі 5 двароў і загубілі 7 жыхароў. З 20 снежня 1960 года ў Мазалаўскім сельсавеце. У 2000 годзе ў складзе калгаса «Прызыў» (цэнтр — вёска Мазалава).

Насельніцтва 2 двары, 77 жыхароў (1785) 19 двароў, 104 жыхары (1905) 27 двароў, 155 жыхароў (1926) 29 двароў, 78 жыхароў (1941) 35 двароў, 246 жыхароў (1969) 67 гаспадарак, 122 жыхары (1997) 51 гаспадарка, 74 жыхары (2018)

Памятныя мясціны Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V ст.) — .

Вядомыя ўраджэнцы Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў (1912—1984) — вучоны ў галіне фітапаталогіі і вірусалогіі, доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт АН БССР, прафесар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мазалаўскі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна