Шчу́чына (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета. За 20 км на поўнач ад Віцебска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Лосвіда на лініі Віцебск — Невель.

Гісторыя У 16 стагоддзі маёнтак на рацэ Лужаснянка ва ўладанні зямян Шапак у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1593 годзе зямянін Зенька Севасцьянавіч Шапка падараваў палову маёнтка сваёй дачцэ Ганне і яе мужу Андрэю Хацімскаму. У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Пуцілава ва ўладанні Жабаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе вёска Шчуціны. З 1796 года ў Беларускай губерні, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Вярхоўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе мела 51 дзесяціну зямлі, адносілася да Пуцілаўскага сельскагаспадарчага таварыства. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мікалаеўскім сельсавеце Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 года Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёнаў Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1930 годзе створаны калгас «2-я пяцігодка», у калгасе працавала кузня. У 1936 годзе ў Шчучына пераселены жыхары вёсак Загорына, Забалацце, Задарожжа і хутароў Кокшчына і Падарожжа і ў 1939 годзе хутара Козенец. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года вёска акупіравана нацысцкімі войскамі. У чэрвені 1942 года ў час карнай аперацыі гітлераўцы знішчылі ўсю вёску (50 двароў) і загубілі 27 жыхароў. На франтах загінулі 53 вяскоўцы і 15 у партызанскай барацьбе. З 20 снежня 1960 года ў Мазалаўскім сельсавеце. У 1997 годзе ў складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — вёска Сушчова). Працавала ферма.

Насельніцтва 6 двароў, 65 жыхароў (1785) 9 двароў, 67 жыхароў (1905) 15 двароў, 73 жыхары (1926) 50 двароў, 228 жыхароў (1941) 19 гаспадарак, 37 жыхароў (1997) 8 гаспадарак, 8 жыхароў (2018) Памятныя мясціны За 250 м на поўдзень ад вёскі абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў (1997) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мазалаўскі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна