Лучо́са (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Шапечынскага сельсавета. На рацэ Лучоса, за 28 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 21 км ад чыгуначнай станцыі Замасточча на лініі Віцебск — Орша, на аўтадарозе Віцебск — Орша.
Гісторыя У канцы 19 стагоддзя ў Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Асінаўскім сельсавеце Высачанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 8 ліпеня 1931 года Лёзненскага раёна, з 12 лютага 1935 года Багушэўскага раёна. У 1930 годзе сяляне ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 13 двароў і загубілі 8 жыхароў, 2 забралі ў германскую няволю. 6 вяскоўцаў загінулі ў баях супраць гітлерацаў, 11 згінулі без звестак. Пасля вайны вёска дбудавалася. У 1944 годзе ў вёсцы адчыніўся дзіцячы садок. Да 4 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Астапенскага сельсавета Сенненскага раёнаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. У 1996 годзе ў складзе калгаса «Звязда» (цэнтр — вёска Шапечына). Зараз вёска ў складзе ААТ «Ліпаўцы» (цэнтр — вёска Шапечына).
Насельніцтва 39 двароў, 175 жыхароў (1941) 36 гаспадарак, 60 жыхароў (1996) 14 гаспадарак, 19 жыхароў (2018)
Інфраструктура У вёсцы размешчана паляводчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шапечынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна