І́лава — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 18 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 4 км на поўдзень ад вёскі Тофелі, у басейне ракі Дрыса.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
Размешчана сярод лесу. Схілы невыразныя, на поўдні і захадзе забалочаная пойма. На поўначы выцякае ручай у раку Дрыса.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна