Юрый Васільевіч Бондараў (, Орск — , Масква) — рускі празаік, і грамадскі дзеяч. У аповесці «Батальёны просяць агню» (1957) і рамане «Гарачы снег» (1969) паказвае Вялікую Айчынную вайну вачамі рускага салдата. Перажыванні рускага чалавека, які прайшоў вайну, паказаны ў раманах «Цішыня» (1962), «Бераг» (1975), «Выбар» (1980). Адзін са стваральнікаў гераічнай кінаэпапеі аб Вялікай Айчыннай вайне «Вызваленне» (1970—1972).

Біяграфія Юрый Васільевіч Бондараў нарадзіўся 15 сакавіка 1924 года ў горадзе Орск (цяпер Арэнбургскай вобласці) у сям’і Бондарава Васіля Васільевіча (1896—1988), народнага следчага, і Бондаравай Клаўдзіі Іосіфаўны (1900—1978). У 1931 годзе яны пераехалі ў Маскву.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (з жніўня 1942 года), малодшы лейтэнант. Скончыў Чкалаўскае артылерыйскае вучылішча і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1951).

Дэбютаваў у друку ў 1949 годзе. Першы зборнік апавяданняў «На вялікай рацэ» выйшаў у 1953 годзе. Аўтар апавяданняў (зборнік «Позна ўвечары», 1962), аповесцяў «Юнацтва камандзіраў» (1956), «Батальёны просяць агню» (1957; тэлесерыял «Батальёны просяць агню» па матывах аповесці, 1985), «Апошнія залпы» (1959; аднайменны фільм, 1961), «Сваякі» (1969), раманаў «Гарачы снег» (1969), «Цішыня» (1962; аднайменны фільм, 1964), «Двое» (працяг рамана «Цішыня»; 1964), «Бераг» (1975; аднайменны фільм, 1984).

Аўтар сцэнарыя фільма, знятага паводле рамана «Гарачы снег» (1972). Адзін з аўтараў сцэнарыя кінаэпапеі «Вызваленне» (1970).

Дэпутат Савета нацыянальнай ВС СССР 11-га склікання (1984—1989) ад Карачаева-Чаркескай аўтаномнай вобласці. Член ЦК Кампартыі РСФСР (1990—1991). У 1991 годзе падпісаў зварот «Слова да народу».

Быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Раман-газета». З 2001 года быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Свет адукацыі — адукацыя ў свеце».

Творы

Раманы Батальёны просяць агню (1957) Цішыня (1962) Двое (1964) Гарачы снег (1969) Бераг (1975) Выбар (1980) Гульня (1985) Спакуса (1991) Непраціўленне (1996) Бярмудскі трохвугольнік(1999) Без міласэрнасці (2004)

Аповесці Юнацтва камандзіраў (1956) Апошнія залпы (1959) Сваякі (1969)

Зборнік апавяданняў Позна ўвечары (1962)

Цыкл мініяцюр Імгненні (1977)

Кнігі літаратурных артыкулаў Пошук праўды (1976) Погляд у біяграфію (1977) Захавальнікі каштоўнасцяў (1978) Дыялогі аб формулах і прыгажосці (1990)

Кнігі і літаратура пра Бондарава Міхайлаў В. «Юрый Бондараў» (1976) Гарбунова Е. «Юрый Бондараў» (1989) Корабаў В. «Юрый Бондараў» (1984) Ідашкін Ю. «Юрый Бондараў» (1987) Федзь Н. «Мастацкія адкрыцця Бондарава» (1988) Сарокін В. Прыгажосць мудрасці. У кн. Крыўда і боль.: Нарысы, М., 2002.

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Валгаграда Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Адмовіліся ад узнагарод Расіі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалем імя Аляксандра Фадзеева Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Ваенная проза Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Карачаева-Чаркесскай АТ Катэгорыя:Выпускнікі Арэнбургскай вышэйшай зенітнай ракетнай вучэльні