Смаро́днік (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 34 км на паўночны захад ад Гарадка, 9 км ад станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 70 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе ад вёскі працякае рака Чарнаўка (прыток ракі Обаль), на поўначы працякае ручай (прыток ракі Чарнаўка). На захадзе і паўночным усходзе — лясны масіў. У паўночна-заходнім і паўднёва-ўсходнім напрамках тэрыторыя забалочана. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Андрэенкі, Гары і далей па дарозе Халамер’е-Бычыха і шашы Гарадок-Невель.

Гісторыя У 1-й палове 19 стагоддзя вёска ў складзе фальварка Забароўка езуіцкага дзяржаўнага маёнтка Езярышча ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. З 2-й паловы 19 сатгоддзя вёска ў складзе Забароўскай сельскай грамады Обальскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні, адносілася да Мехаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 167 дзесяцін зямлі. У 1920 годзе вёска ў Старынскай воласці Гарадоцкага павета. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ўваходзіла ў склад Мехаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. З 17 ліпеня 1924 года ў Езярышчанскім, з 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Падчас калектывізацыі арганізаваны калгас імя Ільіча. З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 38 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе імя Карла Маркса. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Дзімітрава.

Насельніцтва 34 рэвізскія душы (1839) 5 двароў, 33 душы (1841) 15 двароў, 94 жыхары (1905) 16 двароў, 113 жыхароў (1920) 20 двароў, 117 жыхароў (1926) 124 жыхары (1959) 134 жыхары (1970) 21 гаспадарка, 34 жыхары (1997) 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2018)

Інфраструктура У 1997 годзе ў вёсцы працаваў магазін. Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бычыхінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна