Пале́шына (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вайханскага сельсавета.

Знаходзіцца за 20 км у напрамку на захад ад горада Гарадок, за 57 км ад Віцебска.

Гісторыя Вядомая па пісьмовых крыніцах з канца XVI стагоддзя у Віцебскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XVII стагоддзя ў складзе Гарадоцкага павета Полацкай губерні Расійскай імперыі. У 1905 годзе вёска ўваходзіла ў склад Селішчанскай воласці. У 1918 годзе ў вёсцы адкрылася школа. З 15 лютага 1923 г. вёска ў складзе Гарадоцкай воласці, з 20 жніўня 1924 г. у Канчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, з 20 лютага 1938 г. Віцебскай вобласці. З 22 снежня 1960 г. Палешына ў Вайханскім сельсавеце. Станам на 2000 г. вёска з'яўлялася цэнтрам калгаса імя Суворава. Дзейнічалі клуб, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва 1905 год — 15 жыхароў у 3 дварах. 1926 год — 123 жыхары ў 23 дварах у вёсцы Старое Палешына і 72 жыхары ў 23 дварах у вёсцы Новае Палешына. 1959 год год — 129 жыхароў. 1970 год — 176 жыхароў. 2000 год — 228 жыхароў у 96 дварах.

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вайханскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна