Пустэ́льнікі (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 50 км на паўночны захад ад Гарадка, 25 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 87 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Обаль, Халамер’е, Бычыха і далей па шашы Гарадок — Невель.

Гісторыя У 2-й палове 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У сярэдзіне 19 стагоддзя вёска ў казённым маёнтку Обаль у Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. Паводле рэвізіі 1850 года 120,5 дзесяцін угоддзяў. У 1905 годзе ў складзе Пальмінскага сельскага таварыства і Кабішчанскага праваслаўнага прыхода, 36 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Пальмінскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 37 жыхароў. У 1944-50 гадах калгас «Ударнік». У 1950-57 гадах — калгас імя Жданава. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавета, да 8 красавіка 1957 года — у склад Віраўлянскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4., да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны».

Насельніцтва 7 двароў, 54 рэвізскія душы (1785) 8 двароў, 76 рэвізскіх душ (1850) 16 двароў, 113 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя) 23 двары, 107 жыхароў (1920) 27 двароў, 118 жыхароў (1926) 12 двароў, 95 жыхароў (1940) 30 жыхароў (1959) 42 жыхароў (1970) 6 гаспадарак, 9 жыхароў (2002) 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Віраўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна