Бабро́ўшчына (, ) — вёска ў Беларусі, ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.
Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вядомая як дзяржаўная ўласнасць у Гарадоцкім павеце Полацкай губерні Расійскай імперыі. У першай палове XIX стагоддзя ўваходзіла ў склад маёнтка Мошнікі Селішчанскага староства, у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў складзе Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 15 лютага 1923 года Баброўшчына ў Гарадоцкай воласці Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Іванаўскім (з 1919 года — Пралетарскім) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. У 1930-я гады ў Баброўшчыне быў створаны калгас «Чырвоная Баброўшчына». Станам на 1999 год вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Іванаўка». З 1997 года, у сувязі са скасаваннем Пралетарскага сельсавета, вёска ў складзе Даўгапольскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Насельніцтва 1785 год — 65 рэвізскіх душ, 6 двароў; 1839 год — 66 рэвізскіх душ; 1905 год — 168 жыхароў, 21 двор; 1924 год — 124 жыхары, 24 двары, на аднайменным хутары — 23 жыхары, 3 двары; 1959 год — 82 жыхары; 1970 год — 57 жыхароў; на 1 студзеня 2002 г. — 18 жыхароў, 11 двароў.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-VI. Выданне 1998 года. Стан мясцовасці на 1986—1993 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Даўгапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна