Баркі́ (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 50 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 30 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 85 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захад і усход — лясныя масівы. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Каверзы і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.
Гісторыя Да 1796 года вёска ў Суражскім павеце Полацкай губерні. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1841 годзе адносілася да Цесцінскага прыхода. З 1866 года ў Цесцінскай воласці Гарадоцкага павета, адносілася да складу Аляксееўскай сельскай грамады. З 15 лютага 1923 года ў Веліжскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. У 1925 годзе былі 2 кузьні. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 15 жыхароў. Да 12 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Хмяльніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5., да 3 ліпеня 1970 года — у склад Шабраўскага сельсавета, да 8 красавіка 2004 года — у склад Хмяльніцкага сельсавета. У 2012 годзе была ў складзе КУСП «Сцяпанавічы».
Насельніцтва 4 двары, 37 рэвізскіх душ (1785) 6 двароў, 37 рэвізскіх душ (1841) 15 двароў, 100 жыхароў (1897) 16 двароў, 131 жыхар (пачатак 20 стагоддзя) 25 двароў, 111 жыхароў (1920) 21 двор, 68 жыхароў (1926) 35 жыхароў (1959) 52 жыхары (1970) 16 гаспадарак, 20 жыхароў (1997) 6 гаспадарак, 10 жыхароў (2002) 1 гаспадарка, 2 жыхары (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна