Нала́зкі (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 38 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 73 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На ўсходзе і поўдні праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Пясчанка (упадае ў возера Мяжа). На паўднёвым захадзе ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе Гарадок — Мяжа. Гісторыя У першай палове 19 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. У 1841 годзеадносілася да Цесцінскага праваслаўнага прыхода. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Мяжанскай сельскай грамады і Зайкаўскага праваслаўнага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 205 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мяжанскім сельсавеце Мяжанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавалі кузня, сталярня. Працавала школа па ліквідацыі непісьменнасці. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 18 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе імя А. Я. Казлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы».
Насельніцтва 13 двароў, 90 жыхароў (1841) 12 двароў, 178 жыхароў (1905) 24 двары, 132 жыхары (1920) 37 двароў, 160 жыхароў (1926) 81 жыхар (1959) 85 жыхароў (1970) 13 гаспадаркі, 19 жыхары (2002) 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна