Е́віна (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета.
Геаграфія За 24 км на ўсход ад Гарадка, 16 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель, 42 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе і ўсходзе — лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Раманава, Пальмінка і далей па шашы Віцебск — Невель.
Гісторыя У 2-й палове 19 стагоддзя маёнтак у Віцебскім павеце Віцебскай губерні, уладанне памешчыцы Рыбалтоўскай.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Валерый Фёдаравіч Драздоў, беларускі журналіст, кінасцэнарыст-дакументаліст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пальмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна