Раслякі́ (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. На чыгуначнай лініі Гарадок — Невель, за 16 км ад Гарадка, 52 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе працякае рака Сутокі (прыток ракі Каменка), на поўдні знаходзіцца ўчастак лесу. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Гарадок — Невель.
Гісторыя У 1920 годзе ў Паташнянскай воласці Гарадоцкага павета. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце (9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі) Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У Другой сусветнай вайне ў кастрычніку 1942 года вёска спалена нацысцкімі захопнікамі, з фронту не вярнуліся 12 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1999 годзе была ў складзе калгаса імя Маякоўскага. У 2012 годзе была ў складзе ААТ «Гарадоцкі льнозавод».
Насельніцтва 7 двароў, 32 жыхары (1920) 5 двароў, 21 жыхар (1926) 10 двароў, 15 жыхароў (1941) 13 жыхароў (1959) 8 жыхароў (1970) 10 гаспадарак, 14 жыхароў (2002) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)
Вядомыя асобы Уладзімір Рыгоравіч Башкіраў (нар. 1947) — беларускі свяшчэннік (мітрафорны протаіерэй), багаслоў. Доктар багаслоўя (2009), прафесар (2006).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна