Но́вы Бо́лецк (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Знаходзіцца за 7 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 44 км ад Віцебска, каля возера Болецкае.

Гістарычныя звесткі Згадваецца ў пісьмовых крыніцах у другой палове XVI стагоддзя, дзяржаўная ўласнасць у складзе Віцебскага павета і Віцебскага ваяводства ВКЛ. У 1785 годзе сяльцо Болецк у складзе Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя пагост Болецк у складзе Болецкай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1863 годзе ў Болецку працавала сельская школа, у 1880 годзе — народнае вучылішча. У 1923 годзе ў вёсцы дзейнічала сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 г. вёска стала цэнтрам Болецкага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. З 4.3.1960 г. вёска ў складзе БяскатаўскагаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6., з 23.3.1970 г. Стадолішчанскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Вёска з'яўлялася цэнтрам саўгаса «Заазерскі».

Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 13 жыхароў у 8 дварах. 1920 год — 25 жыхароў. 1926 год — 42 жыхары ў 12 дварах. 1959 год — 128 жыхароў. 1970 год — 207 жыхароў. 2000 год — 215 жыхароў у 90 дварах. На 1.1.2002 г. — 202 жыхары, 88 двароў.

Памятныя і гістарычныя мясціны Брацкія могілкі савецкіх воінаў, на якіх пахаваны 509 воінаў. Прозвішчы 482 з іх вядомыя. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну Каля вёскі археалагічны помнік — гарадзішча жалезнага веку і ранняга сярэдневякоўя.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Стадолішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна